302

Трэнінг па журналістыцы рашэнняў (рэгістрацыя да 15 лютага)

02.02.2021 Крыніца: Культурна-адукацыйны цэнтр ЦЭХ

Журналістыка рашэнняў – ці чулі вы пра такі жанр журналістыкі? Як ён падвышае папулярнасць медыя і пашырае аўдыторыю? Журналістыка рашэнняў распавядае не толькі пра тое, што праблема вырашаецца, але таксама пра тое, як яна вырашаецца, чаму рашэнне працуе, ці наадварот: чаму нешта не спрацоўвае.

Запрашаем вас на бясплатны трэнінг па журналістыцы рашэнняў, які супольна ладзяць Культурна-адукацыйны цэнтр ЦЭХ і чэшская арганізацыя Transitions.
КАЛІ: Субота і нядзеля, 27 і 27 лютага, 12:00 – 14:00 (UTC+3).
ДЗЕ: платформа zoom (зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку праз e-mail)
Просім аб папярэдняй рэгістрацыі да 15 лютага!
ПРАЦОЎНАЯ МОВА: беларуская, расейская

Мы падрабязна распавядзем вам пра асаблівасці журналістыкі рашэнняў, чаму варта пісаць артыкулы ў гэтым жанры, а таксама пра тое, чаму журналістыка рашэнняў адкрывае новае бачанне сацыяльнай місіі CМІ і робіць іх рухавікамі пазітыўных зменаў у грамадстве.

Цяперашні час ставіць беларускіх журналістаў у цяжкія варункі. Але адначасова ў нашай краіне з’яўляецца шмат тэмаў для журналістыкі рашэнняў, а разам з імі – мажлівасць паспрыяць вырашэнню крызісных сітуацый.

Разам з трэнінгам мы прапануем стыпендыю для распрацоўкі праекту ў жанры журналістыкі рашэнняў. Падчас трэнінгу кожны можа запрапанаваць ідэю для сваёй публікацыі, а лепшыя ідэі атрымаюць мікрагрант і ментарства ад экспертаў з Solutions Journalism Network

>>РЭГІСТРАЦЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ТУТ<<

Кантакты:
julia@l-media.org, Юлія
ales@l-media.org, Алесь

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!