Стаць сябрам ГА "БАЖ" можа грамадзянін РБ, замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якая дасягнула паўналецця, ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць альбо спрыяе яе развіццю ў Беларусі, бярэ ўдзел у рэалізацыі мэтаў і задач ГА "БАЖ", прызнае і выконвае Статут і Дэкларацыю прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста.
Нагадваем, што паводле Статута, сябры ГА "БАЖ" абавязаныя плаціць штогадовыя сяброўскія ўнёскі.
Прыём у арганізацыю ажыццяўляе рэгіянальная філія ГА "БАЖ" альбо, калі на тэрыторыі адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі адсутнічае філія, — Праўленне ГА "БАЖ".
Для ўступлення ў ГА "БАЖ" неабходна даслаць кіраўніку рэгіянальнай філіі альбо ў цэнтральны офіс арганізацыі (220004, Мінск, вул. Кальварыйская, 16-265)
наступныя дакументы:
1. Запоўненую прапіснымі літарамі заяву на ўступленне ў ГА "БАЖ" (PDF) з подпісамі тых, хто рэкамендуе;
2. Пісьмовыя рэкамендацыі ад ДВУХ сябраў ГА "БАЖ" на асобных аркушах. (Рэкамендацыя пішацца ў адвольнай форме; абавязковыя дата, подпіс і расшыфроўка подпісу таго, хто рэкамендуе).