447

Варкшоп «Як пісаць у Тэлеграм і застацца журналістам» ПРАЙШОЎ

01.04.2021 Крыніца: Прислано организаторами

Тэлеграм выратаваў беларускія медыі ў жніўні 2020-га, а цяпер паставіў перад імі пытанні, на якія пакуль няма адказаў. Бо весці канал проста, калі навокал адбываецца апакаліпсіс. А калі з навінаў у асноўным арышты і затрыманні — проста сарвацца ў татальны песімізм, ды яшчэ і чытачоў з сабой прыхапіць!

Да таго ж, выявілася, што Тэлеграм — гэта не фэйсбук з яго класічнымі падводкамі да спасылак, не вайбер і не твітар. Тут:
а) высокая канкурэнцыя;
б) ёсць кнопка Mute;
в) вельмі лёгка падпісацца на канал — але настолькі ж лёгка і адпісацца.

Што з гэтым усім рабіць? Паспрабуем разабрацца разам з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым падчас варкшопа «Як пісаць у Тэлешрам і застацца журналістам» 8 красавіка з 18.30 да 20.30.

Пра вядучага

Павел Свярдлоў з 2006 года з перапынкамі працуе на «Еўрарадыё», апошнія тры гады — галоўным рэдактарам. У гарачыя жнівеньскія дні 2020 года, калі каманда ўсур'ёз узялася за тэлеграм-канал @euroradio, ён вырас у 8 разоў. «А цяпер увесь час нешта спрабуем і змяняем», — распавядае Павел.

Дзе: варкшоп пройдзе на платформе ZOOM

Калі: 8 красавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

РЭГІСТРАЦЫЯ

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку.

Варкшоп пройдзе ў межах Тыдня мабільнай журналістыкі, які ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!