1058

Вэбінар «FactCheck. Як выкрываць фэйкі і верыфікаваць інфармацыю?» прайшоў

01.03.2021

Як распазнаць Fake News у СМІ і містыфікацыі ў сацыяльных сетках ці YouTube? Як не стаць ахвярай маніпуляцыі?

На гэтыя і падобныя пытанні мы шукаем адказ разам з медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім

Разбярэмся таксама:

Ці былі раней хлуслівыя навіны і чаму цяпер пра гэта так шмат кажуць?
Ці варта разважаць пра свет постпраўды?
Чым адрозніваюцца прапаганда і дэзінфармацыя?
Чаму масавай аўдыторыі падабаюцца навіны пра «раскрыжаваных хлопчыкаў»?
А таксама як працуе прапаганда?

Вэбінар ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў «Медыятрэнер».

Калі: Вэбінар на платформе ZOOM адбудзецца ў аўторак, 2 сакавіка 2021 году, 18.30 – 20.30.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на вэбінар за дзень, а таксама за гадзіну да яго пачатку.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!