263

Затрыманні журналістаў 17 кастрычніка. СПІС

17.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

17 кастрычніка ў Мінску праходзілі жаночы і студэнцкія маршы пратэсту. Было зафіксавана 4 затрыманні журналістаў.

 
Затрымалі фатографа Вадзіма Заміроўскага. Ён супрацоўнічае з інфармагенцтвам БелаПАН і парталам Tut.by.

Была затрыманая журналістка партала Onliner Дар'я Спевак.

Таксама затрыманы журналіст БелаПАН і TUT.BY Усевалад Зарубін.

Затрымалі і пасля парверкі дакументаў адпусцілі журналіста "РИА Новости".

Прадстаўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Раман Лашкевіч пракаментаваў сённяшнія затрыманні журналістаў.

— У цяперашні момант размова пра затрыманні журналістаў не ідзе, ёсць журналісты, якія дастаўлены ў адно з тэрытарыяльных РУУС для разбіральніцтваў, у іх правяраюць дакументы.

Ён таксама дадаў, што адміністрацыйны працэс супраць журналістаў не пачынаўся. На ўдакладняючыя пытанні — хто менавіта з журналістаў «дастаўлены ў РУУС», у якім РУУС яны знаходзяцца, Лашкевіч адказваць адмовіўся.

— Калі будзе пачаты адміністрацыйны працэс, я вам дадаткова паведамлю, — сказаў Лашкевіч TUT.BY.
 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!