167

Адвакат Пачобута: Андрэй пачуваецца нармальна, перадае словы падзякі за падтрымку

29.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Адвакат наведала журналіста Андрэя Пачобута ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску.

Адвакат перадала, што Андрэй Пачобут нармальна пачуваецца, настрой яго бадзёры. Абвінавачванне па 130 артыкуле Крымінальнага кодэкса («Распальванне варожасці») пакуль не прад'яўлена.

Андрэй перадае ўсім словы падзякі за падтрымку. 

Ён папрасіў перадаць яму шэраг неабходных рэчаў, заўтра калегі плануюць занесці перадачу ў СІЗА на Валадарскага.

Журналіста Андрэя Пачобута затрымалі ў межах крымінальнай справы аб "распальванні варожасці" 25 сакавіка. У яго дома прайшоў вобшук. У журналіста забралі ўсю тэхніку, два ноўтбукі і цвёрдыя дыскі, сем старых тэлефонаў. Таксама забралі літаратуру на польскай мове — яна іх найбольш цікавіла, бэйджы з канферэнцый, усе польскамоўныя дакументы, уключаючы паперы дачкі, узнагароды з GrandPress.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!