739

Галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча затрымалі па новым артыкуле

18.07.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння, 18 ліпеня, скончыўся 10-сутачны тэрмін затрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, яго затрымлівалі ў межах арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Цягам 10 сутак яму не было прад’яўлена абвінавачванне. Сёння яго не адпусцілі, а затрымалі другі раз, ужо па новым артыкуле Крымінальнага кодэкса, але па якім менавіта, следчы паведаміць адмовіўся. Ягора на гэты раз яго затрымалі на трое сутак, паведамляе жонка Ягора Марціновіча, журналістка Адар'я Гуштын.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!