139

Гомельская мэрыя вырашыла ліквідаваць юрасобу, якой належыць сайт "Сильные новости"

20.07.2021 Крыніца: "Еўрарадыё"

Гомельская мэрыя вырашыла ліквідаваць юрасобу, якой належыць сайт "Сильные новости". Пра гэта паведаміў стваральнік праекту Пётр Кузняцоў.

"Организация действовала с 2013 года, там было два десятка только штатных рабочих мест, все налоги платились исправно (…), вся деятельность была исключительно уставной. Видимо, поэтому в постановлении исполкома конкретно не указано ни одного основания".

Адначасова падатковыя інспекцыя ладзяць адразу дзве праверкі ў дачыненні да арганізацыі. І на гэтым не ўсё: ён як фізасоба мусіць заплаціць дадатковы падатак у 40 тыс рублёў!

"Если коротко, по версии инспекции я должен заплатить эти налоги за те деньги, которыми сам пополнял свои же карточки — что ни при какой трактовке не является получением дохода, а является лишь, условно говоря, перекладыванием денег из одного кармана в другой".

Тым часам, як тлумачыць Кузняцоў, сайт медыя не працуе праз тэхнічныя пытанні: нехта сапсаваў коды. Цяпер праблему вырашаюць. Ён абяцае, што медыя працягне працу.

«Ня думаю, што ўладам трэба ўкачаць нас у асфальт». Гутарка з заснавальнікам «Сильных новостей» Пятром Кузьняцовым

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!