146

Глыбоцкія журналісты ўшанавалі памяць Язэпа Драздовіча

14.10.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Глыбоцкія журналісты ўшанавалі памяць  мастака і публіцыста Язэпа Драздовіча. У дзень яго народзінаў, 13 кастрычніка, яны наведалі магілу вядомага земляка ў Ліплянях і ўсклалі кветкі.

А сябра глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ”, паэтка Марыя Баравік прачытала верш, які яна склала напярэдадні гэтай падзеі.

Як і Язэп Драздовіч, які прагнуў быць вольным, сёння шматлікія беларусы жадаюць гэтага. Таму верш паэтка прысвяціла менавіта гэтай тэме і апошнім падзеям у Беларусі.

Пасля журналісты наведалі “Алею славутых землякоў” у Глыбокім, якая была адкрытая ў 2012 годзе да Дня пісьменства. Там усталяваны бюст мастака.

Язэп Драздовіч таксама вядомы як беларускі скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!