120

Прэзідэнт Польшчы заклікаў вызваліць Андрэеву і Чульцову

18.02.2021 Крыніца: Радыё Свабода

У сувязі з вынясеньнем прысудаў журналісткам тэлеканалу «Белсат» прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць свабоды слова і грамадзянскіх правоў. Ён таксама заклікаў амніставаць абедзьвюх асуджаных.

Як паведаміў Інфармацыйнаму радыёагенцтву Польшчы Кшыштаф Шчэрскі з канцылярыі прэзыдэнта, Анджэй Дуда таксама папрасіў польскіх дыпляматаў перадаць свой «рашучы пратэст» супраць затрыманьня.

Дуда заклікаў краіны Эўрапейскага зьвяза «салідарна, пасьлядоўна і рашуча рэагаваць на гэтае далейшае праяўленьне задушэньня асноўных правоў і свабодаў».

Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай прысудзілі па 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму за стрым з «плошчы Перамен».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!