215

Семінар па бяспецы для журналістаў у Кіеве

15.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Еўрапейская федэрацыя журналістаў запрашае прадстаўнікоў медыя з Беларусі да ўдзелу ў трэнінгу па бяспецы.

Трэнінг адбудзецца ў апошні тыдзень лістапада ва Украіне, агулам — 8 дзён. Будзе прысвечаны найперш фізічнай бяспецы падчас працы "ў полі". Мяркуецца, што пасля трэнінга яго ўдзельнікі змогуць падзяліцца сваімі ведамі з калегамі ў Беларусі. Колькасць месцаў — абмежаваная.

Патрэбна валоданне англійскай мовай.

Заяўкі дасылаць на пошту press@baj.by з пазнакаю "трэнінг па бяспецы".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!