848

Як вязні сунялі турэмніка-садыста — пра свой турэмны досвед распавядае журналістка Любоў Лунёва

03.03.2021 Крыніца: «Размова» Святланы Калінкінай

Адміністратыўныя і нават крымінальныя тэрміны. Так улады «узнагароджваюць» незалежных журналістаў за сумленную працу. Рэпарцёрка Любоў Лунёва ў «Размове» Святланы Калінкінай узгадвае свае 10 содняў за кратамі.

У дзень, калі агучаны прысуд журналістцы парталу TUT.BY Кацярыне Барысевіч, рэпарцёрка Любоў Лунёва ўзгадвае свой вопыт знаходжання за кратамі. Яна зазначае, што да журналістаў там своеасаблівае стаўленне. Але павага і падтрымка сярод зняволеных надаюць моцы і натхняюць на далейшую працу.

«Парадаксальна, але трэба патрапіць у ІЧУ, у Жодзіна, каб адчуць, што там, як гэта не дзіўна гучыць, там больш свабоды. А настрой такі… Каб вы ведалі, што там адбываецца. Напрыклад, ідзе дзяжурны, ёсць там такі маёр, які ўсё гуляецца ў вайнушку. Ідзе па калідоры і кажа: «Ребята, ну вам же здесь не санаторий, ну хватит смеяться. Вы же отбываете наказание в конце концов», – узгадала госця студыі.

Моманты салідарнасці і натхнення госця «Размове» Святланы Калінкінай узгадвае часцей, хоць хапала ў зняволенні і пагрозаў, прыніжэння і гвалту. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!