Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пратэстная субота і свабода мірных сходаў у Расіі; крымінальны пераслед за SMS-паведамленне і сфабрыкаваны каментар у telegram; пераслед праваабаронцы "Вясны" Леаніда Судаленкі.
"Навучальны працэс быў сарваны як мінімум на 10 хвілін". У Мінску судзяць студэнта за заклікі да страйку (дапоўнена)
Суд Савецкага раёна 26 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава за заклікі ва ўніверсітэце да страйку.
У Мінску пачаўся суд за спалены дзяржаўны сцяг
Як устаноўлена следствам, абвінавачаныя - маладыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года ўначы сарвалі разам з флагштокам на вуліцы Куйбышава дзяржаўны сцяг. Затым сталі яго таптаць нагамі, пляваць на яго,а на завяршэнне падпалілі сцяг з дапамогай гаручай вадкасці.
26 студзеня працягваюцца суды за акцыі на выходных і за сцягі на вокнах
На акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Беларусі на выходных 23-24 студзеня, было затрымана не менш за 155 чалавек. У аўторак, 26 студзеня, у судах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы у дачыненні да затрыманых на выходных і тых, каго затрымлівалі раней — на акцыях і кропкава.
Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце Чамаданавай
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 26 студзеня асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага да двух гадоў "хатняй хіміі" паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за абразу ў тэлеграм-чаце прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных справаў Вольгі Чамаданавай.
Парушэнні правоў адміністрацыйна арыштаваных у 2020 годзе: новы даклад праваабаронцаў (дакумент)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў 26 студзеня даклад “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”.
БХК і "Вясна" накіравалі ў Камітэт супраць катаванняў пытанні, якія просяць задаць ураду Беларусі
Беларускі Хельсінкскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” падрыхтавалі шэраг пытанняў і тэм да шостага перыядычнага дакладу Рэспублікі Беларусь, які будзе прадстаўлены на 70-й сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН.
Запрашаем на прэзентацыю даклада “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”
У 2020 годзе ў Беларусі дзясяткі тысяч людзей былі затрыманыя і/або падвергліся адміністрацыйнаму арышту ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання. Нацыянальнае заканадаўства, якое рэгулюе парадак правядзення мірных сходаў, рэгулярна падвяргаецца абгрунтаванай крытыцы.
Front Line Defenders патрабуе неадкладна спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі і валанцёраў "Вясны”
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала беларускія ўлады спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі і валанцёраў "Вясны" і адпусціць іх з-пад варты.
Абвешчаны ў вышук адзін з абвінавачаных па крымінальнай справе пяці гарадзенцаў
25 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні павінен быў адбыцца працяг крымінальнага працэсу ў дачыненні да пяці гарадзенцаў, якія абвінавачваюць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Прычыны яго нез'яўлення пакуль невядомыя.
Затрыманні працягваюцца ў панядзелак 25 студзеня (дапоўнена)
25 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
За абразу прэзідэнта і міністра ўнутраных спраў - адзін год і 3 месяцы пазбаўлення волі
Уладзімір Чыжэўскі абвінавачваўся ў тым, што 1 верасня мінулага года ў групе “Астравец для жыцця” месэнджара “Тэлеграм” пад нікам Talash пракаментаваў відэа, у якім Прэзідэнт даў ацэнку дзеянням улады адносна Кандрусевіча. Пры гэтым меў несцярожнасць выкарыстаць ненарматыўнае слова.
Свабода сходаў
- 26 студзеня працягваюцца суды за акцыі на выходных і за сцягі на вокнах
- Суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту адбываюцца 25 студзеня
- Суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту адбываюцца 22 студзеня
- Працягваюцца адміністрацыйныя судовыя працэсы над мірнымі пратэстоўцамі
- Судовы пераслед за мірныя акцыі пратэсту: 19 студзеня
- Палітвязень Валерый Каленчыц: "Дапамаглі выкаціць камень"
- Што выносяць суды па адміністрацыйных справах 18 студзеня? (дапоўнена)
- Хроніка палітычнага пераследу 16-17 студзеня (дапоўнена)
- Вынікі судовых пасяджэнняў за суботу, 16 студзеня
- Удзельнікаў мірных акцый пратэсту судзяць і 15 студзеня
- Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 14 студзеня? (дапоўнена)
- Сусветны даклад – 2021 Human Rights Watch: Беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў Беларусі
- Хроніка адміністрацыйных працэсаў за 13 студзеня
- Хроніка палітычнага пераследу за 12 і 13 студзеня (дапоўнена)
- Суды па адміністрацыйных справах праходзяць 12 студзеня